На базе СПК «Маяк-Заполье» начал работу первый в Кореличском райне студотряд

10.04.2019

26 навучэнцаў групы №231 Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя, якія пасля заняткаў паспяваюць аказаць пасільную дапамогу СВК “Маяк-Заполле”, працуючы ў студатрадзе.

Першы ў бягучым годзе студэнцкі атрад на базе “Маяка” пачаў сваю работу 8 красавіка і стаў адным з адкрывальнікаў студатраўскага семестра на Гродзеншчыне.

Дарэчы, навучэнцы ліцэя, якія на працягу дзесяці дзён будуць працаваць па тры гадзіны ў дзень, з 14.00 да 17.00, не па чутках ведаюць аб працоўным моладзевым руху. Як і сёлета, мінулай вясной юнакі збіралі каменне на палях СВК “Маяк-Заполле”. Ад працы ў студатрадзе ў юнакоў засталіся толькі станоўчыя ўражанні. Менавіта таму яны ў чарговы раз вырашылі папрацаваць у студэнцкім атрадзе і зарабіць уласныя грошы.

ПнВтСрЧтПтСбВс