На встречах информационно - пропагандистских групп

На встречах информационно-пропаган-дистских групп с жителями Кореличчины говорили о белорусской национальной культуре

У цэнтры ўвагі інфармацыйна - прапагандысцкай групы №3

Цікавай і прадуктыўнай атрымалася размова падчас сустрэчы інфармацыйна - прапагандысцкай групы №3 з жыхарамі Красненскага сельсавета ў вёсцы Горная Рута.

Кіраўнік групы, першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Мікалаевіч Коршун разам з прадстаўнікамі службаў і ўстаноў раёна таксама звярнуўся да тэмы адзінага дня інфармавання насельніцтва пра станаўленне, развіццё і захаванне беларускай нацыянальнай культуры. Але ў ІПГ №3 раскрылі яе з іншага, больш практычнага боку.

У сваім выступленні Анатоль Мікалаевіч звярнуў увагу на культуру вядзення гаспадаркі раёна і традыцыю карэліччан выдатна працаваць і дасягаць высокіх вынікаў. Важнае месца было нададзена і культуры здаровага ладу жыцця.

Тэму культуры бяспекі жыцця агучыла інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Карэліцкага РАНС Аксана Скок. Былі растлумачаны пытанні наконт аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і сродкаў для ачысткі комінаў, магчымасцяў інтэрнэт-дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач».

Жыхары Красненскага сельсавета актыўна ўдзельнічалі ў размове і дзяліліся надзённымі турботамі. Пытанні тычыліся стану мясцовых дарог, маршрутаў аўтобусаў, працы фельчарска-акушэрскага пункта, уладкавання навесу ў Горнай Руце, каб было зручна ў любое надвор’е чакаць пошту, «бібліятэку на калёсах» альбо аўтакраму.

На большасць пытанняў людзі атрымалі адказы адразу на месцы, а астатнія былі ўзяты на пільны кантроль.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

ПнВтСрЧтПтСбВс